28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знік мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця» Зміцер Папоў

17
Знік мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця» Зміцер Папоў

Месцазнаходжанне маладзёна невядомае.

Раніцай 4 чэрвеня мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця» Зміцер Папоў прасіў каманду «Народнага рэпарцёра» апублікаваць гэта відэа ў выпадку, калі да вечара ён не выйдзе на сувязь. І не выйшаў, паведамляе «Белсат».

«Беларускія міліцыянты спрабуюць павесіць на мяне крымінальную справу паводле факце ці то забойства, ці то нашэння зброі, - распавядае Зміцер Папоў на відэа, датаваным 04.06.2020. - Сёння ўночы я знаходзіўся ў прыгарадзе Мазыра, калі ўварваліся міліцыянты раптам, без тлумачэнняў, рапартаў і паўнамоцтваў на ўзлом, і не паказалі ніякіх дакументаў».

У доме, дзе знаходзіўся мадэратар старонак «Краіны для жыцця» ў сацыяльных сетках, знаходзілася жанчына сталага веку, распавядае малады чалавек:

«Яны яе білі. Адарвалі ёй з мясам пазногаць. Мяркую, што яна ці ўжо зрабіла фота ці зробіць. Што яна сфатаграфавала на працягу трох гадзін, пакуль я хаваўся ў гэтым доме за шафай, а міліцыянты спрабавалі мяне знайсці... Але нейкім чароўным чынам не знайшлі. І праз тры гадзіны, калі яны пайшлі на ператрус у іншую кватэру, я змог [уцячы - заўвага. «Белсат»]».

У кватэры, куды накіраваліся міліцыянты, Зміцер Папоў трымаў аргтэхніку, асабістыя рэчы і грошы.

«Міліцыянты ўсё гэта скралі. Усе мае рэчы і пашпарт. У мяне засталося толькі тое, у што я адзеты. Няма ні грошай, ні дакументаў - нічога. Цяпер я знаходжуся ў лесе, спрабую выратавацца. Вельмі спадзяюся, што мне гэта ўдасца і я, прынамсі, застануся жывы... Стоп, прусак!», - сказаў на заканчэнне ён.

Месцазнаходжанне маладзёна невядомае.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках