25 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія палітыкі: У выпадку надзвычайнага здарэння на БелАЭС нам давядзецца эвакуаваць траціну Вільні

3
Літоўскія палітыкі: У выпадку надзвычайнага здарэння на БелАЭС нам давядзецца эвакуаваць траціну Вільні

Нават калі АЭС пройдзе стрэс-тэсты, яна будзе заставацца небяспечнай.

Рыторыка аб неабходнасці праходжання стрэс-тэстаў - недапушчальная спроба адцягнуць увагу ад фундаментальнай праблемы Астравецкай АЭС. Гэтая праблема - выбар месца размяшчэння станцыі, заявілі еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус і былы міністр энэргетыкі Літвы Арвідас Сякмокас.

Палітыкі нагадалі, што ўлады Беларусі парушылі канвенцыю ESPOO, выбраўшы месца для будаўніцтва АЭС у непасрэднай блізкасці ад буйных гарадоў, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Вільні.

«Ніякая дэкларацыя аб стрэс-тэстах не можа выправіць гэта парушэнне і гарантаваць бяспеку», - адзначылі Пятрас Аўштравічус і Арвідас Сякмокас.

Згодна з правіламі МАГАТЭ, зона аварыйнай абароны складае 30 км вакол АЭС - у гэтай зоне захады ў выпадку аварыі павінны быць прынятыя цягам гадзіны. У межах 100 км эвакуацыя можа спатрэбіцца цягам дня. Вільня знаходзіцца менш як за 50 км ад Астравецкай АЭС.

«Гэта азначае, што найгоршым выпадку Літве давядзецца шукаць магчымасці эвакуацыі траціны насельніцтва і асноўных устаноў, размешчаных у сталіцы. Як установа, якая павінна эвакуаваць сябе, можа забяспечыць належны пераход насельніцтва? Што б адбылося з палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай сістэмай краіны, калі б усе інстытуты раптам перасталі функцыянаваць? Шмат пытанняў, але ўрад Літвы павінен мець адказы і пастановы цяпер», - заявілі палітыкі.

У заяве літоўскіх палітыкаў адзначаецца, што ў 1909 ля Гудагайскага вакзала быў зафіксаваны землятрус амплітудай ад 5 да 6 балаў - гэта за 27 км ад будаванай Астравецкай АЭС.

«Ацэнка сейсмічнай бяспекі не праводзілася падчас праектавання АЭС. У справаздачах міжнародныя арганізацыі ставілі задачу: разгледзець ацэнку сейсмічнай бяспекі і ўнесці неабходныя змены ва ўвесь праект і ў абсталяванне. На жаль, гэта не было прынята пад увагу і ніякіх паляпшэнняў зроблена не было», - канстатуюць палітыкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках