23 красавiка 2024, aўторак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніколі Лукашэнка не выглядаў такім спалоханым, як цяпер»

16
«Ніколі Лукашэнка не выглядаў такім спалоханым, як цяпер»
Фота: AFP

Пяць парад ад прыхільніка перамен.

Чытач тэлеграм-канала "Баста!" даў пяць парад, што трэба цяпер рабіць прыхільнікам перамен.

"Ніколі Лукашэнка не выглядаў такім спалоханым, як цяпер, - піша ён. - Ніколі! Ні ў 2006, ні нават у найбольш небяспечных для яго 2010 і 2017 гадах. Здаецца, нават мэм пра 3 адсоткі трохі завышае ягоную рэальную падтрымку. Усе супраць, усе ненавідзяць.

Хачу падзяліцца думкамі, што нам рабіць, як перамагчы.

Першае. Выходзіць на вуліцы. Заўсёды і ўсюды. Быць на вуліцах. Працуеш - бяры адпачынак. Вучышся - у цябе канікулы. Падставілі ж Сашу з выбарамі летам - усе школьнікі студэнты вольныя. Не сядзім дома. Цэнтральныя плошчы, месцы пікетаў - усюды. Хай бачыць, няхай дрыжыць ад страху.

Другое. Ва ўсіх ёсць знаёмыя сілавікі і чыноўнікі. Размаўляйце. Не шкадуйце часу на гэта, пераконвайце. Яны яго таксама ненавідзяць. Трэба, каб гэтая нянавісць выяўлялася ў дзеяннях. Трэба, каб яны ўжо цяпер былі на баку народа.

Трэцяе. Самаарганізавацца. Не чакайце лідараў апазіцыі - іх баязлівы дзед баяўся заўсёды і паспрабуе нейтралізаваць. Не чакайце дапамогі з-за мяжы. Яна будзе толькі тады, калі мы самі пачнём смела дзейнічаць. Абтэлефануйце ўсіх, хто ёсць у кантактах у тэлефоне і мэсэнджары. Пагаварыце з калегамі на працы. Паспрабуйце пераканаць іх быць з вамі. Будзьце лідарамі.

Чацвёртае. Абараняйце сваіх. Заўсёды і ўсюды. Дапамагайце тым, хто ўжо на вуліцах, працягніце руку тым, хто пакуль яшчэ не верыць у свае сілы. Падтрымлівайце Сяргея і змагайцеся за ягонае вызваленне. Не марнуйце ні хвіліны свайго часу дарма. Найбліжэйшыя тыдні, а можа і дні - вызначальныя.

Пятае. Усміхніцеся адзін аднаму і скажыце сакрэтны пароль "Стоп прусак". Перамога блізкая".

Нагадаем, што сёння а 18.00 Менску каля ГУМа адбудзецца легальны пікет у падтрымку Ціханоўскіх.

Поўны расклад легальных пікетаў за Сяргея і Святлану Ціханоўскіх у Менску і гарадах Беларусі глядзіце тут.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках