28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Данілаў: 100%, што РФ раскідаецца пры нашым жыцці

9
Аляксей Данілаў: 100%, што РФ раскідаецца пры нашым жыцці
Аляксей Данілаў

Сакратар РНБА Украіны заявіў, што РФ - гэта штучнае ўтварэнне.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў мяркуе, што Расейская Федэрацыя распадзецца. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю "24 каналу", якое выйшла 4 чэрвеня, паведамляе gordonua.com.

Чыноўнік мяркуе, што РФ - гэта штучна ўтвораная дзяржава.

"Я свайго меркавання не мяняю. Я выразна ўсвядоміў, што ў тым стане, у якім знаходзіцца РФ, - гэта штучнае ўтварэнне. Я не магу зразумець, якое дачыненне да РФ мае Ічкерыя? Гэта Расея? Якое дачыненне да РФ маюць іншыя народы?" - сказаў Данілаў.

Ён адзначыў, што многія тэрыторыі патрапілі ў склад РФ "пад кулямётамі".

"Гэта штучнае ўтварэнне, якое ў свой час было сабрана таксама пад кулямётамі. Ніхто з уласнай волі туды не заходзіў. Гэта зборная тэрыторыя, якая рана ці позна раскідаецца. Гэта зусім натуральная рэч. Мы таксама павінны разумець, што гэта не адбудзецца так хутка , як бы нам гэтага хацелася, але тое, што гэта будзе пры нашым жыцці, - 100%", - перакананы сакратар РНБА.

Ён адзначыў, што Расея ўсю гісторыю займаецца высвятленнем стасункаў з кімсьці.

"У нас ёсць небяспечны сусед, які ўсё жыццё займаецца высвятленнем стасункаў са сваімі суседзямі. Такая ў іх тэхналагічная мадэль для таго, каб трымаць сваё грамадства [згуртаваным], - абавязкова павінен быць замежны вораг. У свой час гэта былі ЗША, NATO, грузіны, а цяпер - мы. І таму мяркую, што ёсць простая пастанова ў такім складаным пытанні, - гэта значыць саміх сябе ўводзіць у зман", - сказаў сакратар РНБА.

Данілаў і раней выказваў меркаванне, што Расея рана ці позна распадзецца. У інтэрв'ю "Бабелю" ў 2019 годзе ён сказаў, што РФ "трымаецца толькі тады, калі ёсць нейкія замежныя ворагі".

"Ці адчэпіцца калісьці Расея ад нас? Адчэпіцца толькі тады, калі яна раскідаецца. Я казаў у 2014 годзе пра тое, што ўся гэтая гісторыя для Расеі скончыцца незалежнай Ічкерыяй, незалежным Татарстанам ды іншымі, у выніку Расея раскідаецца", - мяркуе чыноўнік.

Данілаў быў прызначаны сакратаром РНБА ў кастрычніку 2019 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках