25 красавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Яшчэ больш за два месяцы да выбараў, а ў Лукашэнкі ўжо нервы здаюць

8
Павел Севярынец: Яшчэ больш за два месяцы да выбараў, а ў Лукашэнкі ўжо нервы здаюць
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

«Саша тры адсоткі» ў паніцы.

На просьбу карэспандэнта Рускай службы «Голас Амерыкі» сітуацыю ў Беларусі пракаментаваў сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. «У мінулую нядзелю а 12.00 тысячы людзей прыходзяць у цэнтральныя часткі гарадоў, каб паставіць подпісы за тых, што ўвасабляе перамены ў краіне. У Менску такая чарга склала два кіламетры да пікетаў Youtube-канала «Краіна Для Жыцця» Сяргея Ціханоўскі. Ён ездзіў па ўсёй краіне і пытаўся людзей, як ім жывецца. Яго канал мае дзвесце тысяч падпісчыкаў. Яго пасадзілі ў турму падчас падачы дакументаў (кандыдатам у прэзідэнты), і паколькі ягоныя дакументы не прынялі, кандыдатам высунулася ягоная жонка Святлана. І ўжо другі тыдзень да зборшчыкаў подпісаў за яе вылучэнне ў буйных беларускіх гарадах стаяць доўгія чэргі», - распавядае Павел Севярынец.

Са сведчання апазіцыйнага палітыка, нядаўна незалежныя беларускія СМІ правялі апытанне што да шанцаў прэтэндэнтаў быць выбраным на пасаду кіраўніка дзяржавы. І высветлілася, што за Лукашэнку гатовыя прагаласаваць ад 3% да 7% выбарцаў. Праз некалькі дзён пасля гэтага было забаронена публікаваць звесткі апытанняў ў інтэрнэце. Арыштаваныя ці аштрафаваныя зборшчыкі подпісаў не толькі за Ціханоўскіх, але і за кандыдатаў ад «Народнай грамады» і «Маладога фронту». «Тыдзень таму Лукашэнка папярэдзіў, каб Ціханоўскі быў асцярожнейшы з міліцыяй. І вось супадзенне - праз 4 гадзіны ў Гародні адбылася правакацыя, і блогера садзяць у турму. Але ў выніку чэргі да пікетаў за вылучэнне ягонай жонкі Святланы толькі павялічваюцца», - сведчыць сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Напярэдадні ўночы следчыя групы правялі ператрус у доме Ціханоўскіх.

Тым не менш, зборшчыкі подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў маюць намер працягваць сваю дзейнасць і выходзіць з пікетамі кожную нядзелю роўна апоўдні. «Таму Лукашэнка ў істэрыцы і сёння ён сказаў: «Вы забыліся, як Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? Ну, дык мы нагадаем!» Гэта паказвае, што яшчэ больш за два месяцы застаецца да даты так званых выбараў, а ў Лукашэнкі ўжо нервы здаюць», - мяркуе беларускі апазіцыянер.

«Падтрымкі ў нейкай сур'ёзнай групе беларускага народа ў Лукашэнкі проста няма. Таму і лічыцца, што нават калі разгоняць гэтыя пікеты ці масавыя мірныя дэманстрацыі пратэсту, то адказам будзе нацыянальны страйк», - падсумоўвае Павал Севярынец.

«Лукашэнкі няма ў спісе кандыдатаў, якіх людзі хацелі б бачыць на чале дзяржавы»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў мяркуе, што Лукашэнка адправіў у адстаўку ўрад краіны «бо ён у паніцы».

«Усе ведаюць, што ў яго няма кадравага рэзерву, усе чыноўнікі адбіраюцца паводле прынцыпу лаяльнасці, а не прафпрыдатнасці, таму ніхто даўно ўжо нічога не чакае ад змены урадаў. Ён адных халуёў мяняе на іншых», - мяркуе ён.

Цяпер, са сведчання Саньнікава, найбольшыя рэйтынгі сярод кандыдатаў у прэзідэнты ў Сяргея Ціханоўскага і ў прадпрымальніка Віктара Бабарыкі. Аднак самога Ціханоўскага на выбары не дапускаюць, таму замест яго балатуецца ягоная жонка. «Сваімі кандыдатурамі яны злучылі розныя пласты беларускага грамадства, таму што Ціханоўскі падтрымлівае, у асноўным, актыўны пратэстны электарат, а за Бабарыку людзі, якія пазбягаюць рэзкіх рухаў, але таксама горача хочуць пераменаў. Таму супраць гэтых дваіх і развязаная кампанія», - падкрэслівае Саннікаў.

«Цяпер ідуць масавыя арышты палітычных актывістаў, мэта якіх - запалохаць іх. Прыходзяць з ператрусам да іх бацькоў. Але народ, практычна, ужо сказаў сваё слова, і Лукашэнкі няма ў спісе тых кандыдатаў, якіх людзі хацелі б бачыць на чале дзяржавы. Таму ён і робіць такія дзеянні", - рэзюмуе Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках