29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Frankfurter Rundschau: У Расею прыйшла «нафтавая чума»

2
Frankfurter Rundschau: У Расею прыйшла «нафтавая чума»

«Краіна-бензакалонка» можа застацца без арктычных радовішчаў.

"Яны пераліваюцца іржава-чырвоным колерам і, як лава, расцякаюцца па светлакарычнявай, яшчэ па-вясноваму голай тундры. Фотаздымкі ракі Амбарная і яе прытокаў нагадваюць здымкі з іншай планеты. У мінулую пятніцу ў паўночнасібірскім прамысловым горадзе Нарыльску, які даў выцек з рэзервуара, выплюхнулася прыкладна 21 тысяча тон дызеля, 15 тысяч тон патрапілі ў рэкі Амбарная і Далдыкан. (...) На фоне змены клімату такія інцыдэнты могуць пачасціцца", - піша нямецкае выданне Frankfurter Rundschau (пераклад - inopressa.ru).

"Тэхнічныя аварыі ў выніку раставання вечназамерзлага грунту з году ў год адбываюцца ўсё часцей", - сказаў у інтэрв'ю Frankfurter Rundschau экспэрт Greenpeace Васіль Яблакаў. Greenpeace папрасіў урад неадкладна праверыць небяспечныя прамысловыя аб'екты ў Запаляр'і".

"Аляксей Кніжнікаў, кіраўнік праграмы экалагічнай адказнасці бізнэсу WWF Расеі, тлумачыць, што ў катастрофе вінаватыя і абуральныя экалагічныя парушэнні: "Паводле расейскага заканадаўства, такія паліўныя сховішчы павінны быць абнесеныя дамбамі, якія перашкаджаюць таму, каб таксічныя рэчывы пакідалі тэрыторыю аб'екта". Аднак Крэмль плануе працягваць прамысловае асваенне расейскай Арктыкі і яе прыродных рэсурсаў, гэта значыць на вечназамерзлым грунце, які становіцца ўсё больш непрадказальным, будзе з'яўляцца ўсё больш інфраструктуры", - адзначае выданне.

"На рацэ Амбарная былі ўсталяваныя некалькі плывучых загародак, каб спыніць распаўсюд нафтавай плямы працягласцю прыкладна адзін кіламетр і шырынёй на 150 метраў. Але, як піша газета "Коммерсант", у ноч на сераду яны былі разбураны лёдам. Да таго ж, са слоў Кніжнікава, такія кампаненты дызеля, як бензол, талуол або этылбензол, хутка раствараюцца ў вадзе, таму з дапамогай агароджаў іх наўрад ці можна стрымаць", - гаворыцца ў артыкуле.

"Экспэрт Greenpeace Яблакаў параўноўвае катастрофу з нафтавай чумой ля берагоў Аляскі ў 1989 годзе. Тады танкер "Эксан Вальдэз" страціў пры аварыі 37 тысяч тон сырой нафты, якія атруцілі ўзбярэжжа працягласцю 2 тысячы км і забілі незлічоную колькасць птушак і рыб. Яблакаў асцерагаецца, што для ліквідацыі ўсіх наступстваў можа спатрэбіцца больш за дзесяць гадоў", - перадае Frankfurter Rundschau.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках