25 красавiка 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску праходзяць пікеты за Святлану Ціханоўскую

1
У Бабруйску праходзяць пікеты за Святлану Ціханоўскую
ФОТА: BABRUYSK.BY

Людзі сталі ў дзве доўгія чаргі.

4 чэрвеня ў Моладзевым парку бабруйчане сталі ў дзве доўгія чаргі, каб пакінуць подпіс за прэтэндэнтку ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пікет пачаўся а 14-й, і да вечару людзей станавілася толькі больш, піша «Бабруйскі кур'ер».

Подпісы за Ціханоўскую збіралі ў двух намётах. Побач за стойкай можна было падпісацца за Валерыя Цапкалу.

Людзі казалі, што гатовыя падпісвацца за каго заўгодна, абы не за Лукашэнку.

«Ведаеце, дайшло ўжо ў нас да стану Украіны – мы за каго заўгодна, толькі не за вядомага таварыша», – адзначаў мужчына амаль у хвасце чаргі. Ён гатовы прастаяць і некалькі гадзінаў, каб паставіць подпіс за Ціханоўскую.

Палац мастацтваў «забяспечыў» пікету музычнае суправаджэнне. У альтанцы непадалёк паставілі калонкі і круцілі песні пра Беларусь і Бабруйск. У перапынках паміж кампазіцыямі мастацкі кіраўнік Палаца мастацтваў прэзентаваў розныя гурткі і творчыя калектывы горада. Гэта ніяк не звязана з зборам подпісаў, пераконвае жанчына. Проста трэба набраць дзяцей на новы навучальны год, а іншых магчымасцяў гэта зрабіць, акрамя як вось так публічна прэзентаваць, праз карантын няма. Але да альтанкі ніхто не падыходзіў.

5 чэрвеня пікет будзе доўжыцца з 12-й да 20-й на гэтым жа месцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках