19 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі двух мужчынаў і 500 папугаяў

4
На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі двух мужчынаў і 500 папугаяў
Фота: gpk.gov.by

Двое грамадзянаў Украіны пераходзілі пешшу і без дакументаў.

На адрэзку памежнага паста «Баравое» мазырскія памежнікі затрымалі двух грамадзянаў Украіны, якія пешшу пераходзілі мяжу без дакументаў – затое з папугаямі. Падрабязнасці расказалі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі, піша tut.by.

Украінцы цягнулі на сабе скрынкі, у скрынках хтосьці шчабятаў. Высветлілася, там 500 папугаяў.

Парушальнікаў мяжы адправілі ў ІЧУ. Птушак – у ветэрынарную службу, пасля чаго перадалі супрацоўнікам мытні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках