10 лiпеня 2020, Пятніца, 8:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На выхадныя ў Беларусі чакаецца да +27 градусаў

На выхадныя ў Беларусі чакаецца да +27 градусаў

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

6 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні, удзень месцамі парывісты.

Уначы прагназуецца 10-16 вышэй за нуль, удзень будзе +20...+26.

У нядзелю, 7 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне, а ўдзень на большай частцы Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці сярэдні, пры навальніцах - парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 цяпла. Удзень будзе 21-27 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе чакаецца да +29.