19 красавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: ва УСУ паказалі баявых робатаў

4
Відэафакт: ва УСУ паказалі баявых робатаў
БАЯВЫ РОБАТ УСУ
ФОТА: КАДРЫ З ВІДЭА

Баявыя самаходныя комплексы аснашчаныя кулямётамі.

Украінскія вайскоўцы на Данбасе выкарыстоўваюць ўзоры рабатызаванай тэхнікі. Відэа выкарыстання баявых робатаў паказала выданне «Радыё Свабода», паведамляе korrespondent.net.

На адным з участкаў выкарыстоўвалі баявы самаходны комплекс «Паляўнічы», абсталяваны кулямётам.

Комплекс запатрабаваны для розных задач у войсках. Напрыклад, для эвакуацыі параненых з поля бою, транспартавання баявых прыладаў і іншага.

Акрамя таго, комплекс бясшумны, не пакідае цеплавога следу і выкарыстоўвае штучны інтэлект для распазнання перашкод.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках