25 красавiка 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі затрымалі Уладзіміра Няпомняшчых

5
У Гомелі затрымалі Уладзіміра Няпомняшчых

Міліцыянты падышлі да аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на вуліцы.

5 чэрвеня быў дастаўлены ў міліцыю адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, паведамляе «Белсат».

Як распавёў актывіст Васіль Палякоў, да Няпомняшчых на вуліцы падышлі міліцыянты і прапанавалі праехаць у РАУС, бо на яго складзены пратакол.

Цяпер патэнцыйны кандыдат знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС Гомеля. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пікеце для збору подпісаў 31 траўня каля ўніверсаму «Гомель».

Актывіста абяцаюць вызваліць пасля складання пратаколу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках