24 красавiка 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка ў Фінляндыі сышла ў адстаўку праз скандал з аплатай прамоўніцкіх трэнінгаў

1
Міністарка ў Фінляндыі сышла ў адстаўку праз скандал з аплатай прамоўніцкіх трэнінгаў
КАТРЫ КУЛМУНІ
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Катры Кулмуні верне грошы ў казну з уласнай кішэні.

Міністр фінансаў Фінляндыі Катры Кулмуні заявіла, што сыходзіць у адстаўку праз тое, што выкарыстала грошы падаткаплацельшчыкаў на аплату прамоўніцкіх трэнінгаў.

Пра сваё рашэнне яна абвясціла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Yle.

Прычынай яе адстаўкі стаў скандал вакол трэнінгаў прамоўніцкага майстэрства, закупленых за кошт дзяржавы ў кансалтынгавай кампаніі. Гэтыя паслугі абышліся бюджэту ў 50 000 еўраў.

Кулмуні патлумачыла, што ёй трэба было больш упэўненасці для публічных выступаў у ролі міністаркі. Але яна папрасіла прабачэння, між іншым, за тое, што таксама рыхтавалася ў межах трэнінгу да выступлення на партыйным кангрэсе, які не мае нічога агульнага з яе міністэрскімі задачамі.

Палітык падкрэсліла, што рэакцыя грамадскасці на публікацыю ў СМІ інфармацыі пра суму выдаткаваных сродкаў была вельмі негатыўнай, і паведаміла, што верне грошы ў казну з уласнай кішэні.

Пры гэтым Кулмуні застанецца на пасадзе старшыні партыі «Цэнтр». Сама ж партыя абярэ новага міністра фінансаў у нядзелю.

Прэм'ер-міністарка Санна Мары сказала, што падтрымлівае Кулмуні ў яе рашэнні і «паважае яе як чалавека».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках