19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стоп таракан»: У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку беларусаў

10
«Стоп таракан»: У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку беларусаў
АКЦЫЮ ПРАВЯЛІ ГРАМАДЗЯНЕ ЎКРАІНЫ І БЕЛАРУСІ
ФОТА: УНИАН

Акцыя салідарнасці пад бел-чырвона-белымі сцягамі прайшла на Майдане Незалежнасці.

У Кіеве на Майдане Незалежнасці адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

Як паведамляе «УНИАН», блізу 10 актывістаў - грамадзян Украіны і Беларусі - правялі акцыю на Майдане Незалежнасці.

Удзельнікі акцыі распавялі, што цяпер у гэтай краіне працягваецца збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Згодна з заканадаўствам краіны, кандыдатам можа стаць той, хто збярэ больш за 100 тысяч подпісаў.

Аднак яны заявілі, што нават на этапе працы ініцыятыўных груп, якія збіраюць подпісы за таго ці іншага патэнцыйнага кандыдата, «рэжым Лукашэнкі» ўжо пачаў рэпрэсіі, чаго не было на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах. Між іншым, рэпрэсіўныя органы затрымліваюць удзельнікаў ініцыятыўных груп, фальсіфікуюць супраць іх адміністрацыйныя справы, здзяйсняюць правакацыі супраць апазіцыйных палітыкаў, якія тэарэтычна могуць скласці канкурэнцыю на «выбарах» Лукашэнку.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі нагадалі, што Беларусь - адна з нешматлікіх краін цывілізаванага свету, дзе дагэтуль у турмах знаходзяцца палітвязні. Таксама яны адзначылі, што сваёй акцыяй выказалі салідарнасць з беларускімі апазіцыянерамі, якія цяпер знаходзяцца ў турмах.

ФОТА: УНИАН
ФОТА: УНИАН
ФОТА: УНИАН
ФОТА: УНИАН
ФОТА: УНИАН
ФОТА: УНИАН
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках