29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Звычайнаму чалавеку было б сорамна і ён адышоў бы ад гэтай улады

25
Станіслаў Шушкевіч: Звычайнаму чалавеку было б сорамна і ён адышоў бы ад гэтай улады
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ

Лукашэнка баіцца Ціханоўскага.

Пра гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавёў «Радыё Свабода», каментуючы «прэзідэнцкія выбары»:

«Лукашэнка робіць выгляд, што ён вельмі актыўна дзейнічае, хоць робіць глупствы - спачатку з каранавірусам, а зараз з адстаўкай урада», - кажа Станіслаў Шушкевіч. - Ён робіць выгляд, што ручное кіраванне прывядзе нас да «лепшых вынікаў».

Але мы павінны памятаць пра адно, што побач Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, якія стартавалі з умоў горшых, чым мы і цяпер у іх у 3-3,5 разы ў сярэднім забеспячэнне насельніцтва лепшае, чым у нас. Вось да чаго прывяло яго імкненне да ўлады. Больш ён нічога не можа зрабіць. Звычайнаму чалавеку было б сорамна і ён адышоў бы ад гэтай улады».

Станіслаў Шушкевіч станоўча ацэньвае вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага.

«Ціханоўскі небяспечны для Лукашэнкі, таму што ён разумны блогер. Ён працуе на ўзроўні вядомых інтэрв'юераў, такіх як Гордан ва Украіне. Гэта небяспечна, таму што ён даходліва тлумачыць людзям, што тут адбываецца, і мае жаданне стварыць краіну для жыцця.

Калі ў яго правялі ператрус, значыць, яму шыюць нейкі крымінальны артыкул. Гэта проста найвялікшая подласць, калі сілавыя структуры ўмешваюцца ў звычайнае грамадзянскае жыццё. Гэта ў нас заўсёды было і ёсць, цяпер толькі ў відавочным выглядзе, таму што ўсе ведаюць Ціханоўскага».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках