19 красавiка 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На першым этапе выбарчай кампаніі ўлады ўшчэнт пацярпелі паразу»

5
«На першым этапе выбарчай кампаніі ўлады ўшчэнт пацярпелі паразу»

Але пытанне пра канчатковую перамогу будзе вызначацца не на ўчастках, а на Плошчы.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў актывіст з Гомеля Васіль Палякоў:

1:0 НА КАРЫСЦЬ ГРАМАДСТВА

На першым этапе выбарчай кампаніі ўлады пацярпелі паразу. Ушчэнт... І не толькі таму, што на вуліцы беларускіх гарадоў выйшла шмат праціўнікаў рэжыму. І нават не таму, што ўлады адкрыта прадэманстравалі сваю разгубленасць і страх. Пацярпелі паразу, бо ўпершыню за многія гады людзі не проста выйшлі, але і ўбачылі, што іх вельмі шмат і ў іх ёсць надзея, што ў гэтай краіне можна нешта памяняць. І гэтую Надзею так проста ўжо не адняць.

КАПКАН ЯРМОШЫНАЙ

Збольшага Цэнтральная камісія ў цяперашняй кампаніі спрацуе супраць Лукашэнкі. Хоць яна будзе ўсяляк імкнуцца яму дагадзіць, няўхільна выконваючы ўсе ўказанні і нават намёкі, але ўсё будзе толькі на шкоду. Не зарэгіструе рэйтынгавых кандыдатаў – справакуе пратэсты, зарэгіструе хоць аднаго з іх – дасць грамадству новыя чаканні і надзеі.

Аднак асноўная пагроза ў іншым: Цэнтральная камісія мае такі бэкграўнд падману і фальсіфікацый, што ёй не павераць, нават калі раптам стане казаць праўду. Таму якім бы радасным голасам Ярмошына не абвесціла ўвечары 9-га жніўня чарговую элегантную перамогу свайго працадаўцы, гэта ўжо будзе ні пра што.

ПЫТАННЕ ЎЛАДЫ БУДЗЕ ВЫЗНАЧАЦЦА НЕ НА ЎЧАСТКУ, А НА ПЛОШЧЫ

Хацелася б верыць, што Цэнтральная камісія раптам стане прыстойнай і абвесціць пераможцам таго кандыдата, які на самай справе атрымае большасць галасоў. Але мы жывем у Беларусі і разумеем, што сумневы ЦК будуць толькі ў плоскасці: напісаць Лукашэнку 60% ці 70%. Нават калі за яго ніхто і не прагаласуе.

Адпаведна, ужо не будзе мець значэння, хто застанецца ці не застанецца ў бюлетэнях, нават хоць адзін Лукашэнка. Значэнне будзе мець толькі гатоўнасць людзей выйсці на Плошчу і стаяць там тыдзень, месяц, паўгода, адстойваючы сваё права на перамены. І мяркуючы з таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі, такая гатоўнасць ёсць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках