24 красавiка 2024, Серада, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус лютуе ў дзіцячых садках і школьных летніках Менска

Каранавірус лютуе ў дзіцячых садках і школьных летніках Менска
ФОТА: «НАША НІВА»

Хварэюць дзеці і выхавальнікі.

Новыя асяродкі Covid-19 з'явіліся ў дзіцячых садках і школьных летніках Менска. Хварэюць дзеці і выхавальнікі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У ясельнай групе дзіцячага сада №19 горада Менска ў дзіцяці пацверджаны каранавірус. Пра гэта напісалі ў бацькоўскім чаце», – піша чытач.

«У дзіцячым садзе №534 прадаўжаюць хварэць супрацоўнікі, у групе 11 захварэла памочніца выхавальніцы. Карантынныя мерапрыемствы праводзіць ніхто не збіраецца. Дзеці як наведвалі групу, так і далей наведваюць. Куды глядзіць санстанцыя Фрунзенскага раёна? Хто падумае пра дзяцей?» – паведамляе падпісант.

«У аздараўленчым летніку ў школе №19 у Менску ў пачатку тыдня дзіця з каранавірусам увесь дзень правяло з дзецьмі і адпаведна выхавальніцамі. Бацькі нічога не сказалі, а цяпер маўчыць і школа», – піша чытач.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках