19 красавiка 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі патлумачылі асаблівую небяспеку каранавірусу для лысых мужчынаў

9
Медыкі патлумачылі асаблівую небяспеку каранавірусу для лысых мужчынаў

Вірусу ўсё роўна, калі лысіну хаваюць пад зачосам.

Для лысых мужчынаў каранавірусная інфекцыя асабліва небяспечная і значна часцей вядзе за сабой цяжкія наступствы. Гэта тлумачыцца недахопам гармону андрагену, мяркуе прафесар універсітэта Браўна Карлас Вамб’ер. Ягоныя словы прыводзіць Telegraph (пераклад – lenta.ru).

Група навукоўцаў пад ягоным кіраўніцтвам высветліла, што менавіта андрагены спрыяюць уціску вірусу ў арганізме. Медыкі разглядаюць магчымасць правядзення гарманальнай тэрапіі для хворых на COVID-19. Аднак на гэтым этапе эфектыўнасць такога лячэння выклікае пытанні.

Паводле вынікаў даследавання, якое праводзілі ў Гішпаніі, 79 адсоткаў памерлых з COVID-19 мужчынаў былі лысымі. Праз такую статыстыку гэтую з'яву ўжо назвалі «прыкметай Габрына» – у гонар Фрэнка Габрына, першага лекара, які загінуў ад вірусу ў ЗША. Ён таксама быў лысым.

Раней паведамлялася, што смяротнасць ад каранавірусу сярод мужчынаў перавышае смяротнасць сярод жанчынаў. Прычынай гэтаму стала больш інтэнсіўная выпрацоўка антыцелаў сярод пацыентак у цяжкім стане. Таксама раней меркавалася, што на складанае праходжанне хваробы ўплывае высокі ўзровень тэстастэрону ў крыві хворых моцнага полу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках