18 красавiка 2024, Чацвер, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Рэвалюцыя – гэта інструмент развіцця

10
Аляксандр Няўзораў: Рэвалюцыя – гэта інструмент развіцця
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Адваротнае сцвярджаюць тыя, хто разумее, што іх знясе ў першую чаргу.

Вядомы расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў у інтэрв'ю на «Эхо Москвы». патлумачыў на прыкладзе Расеі, чаму некаторыя таталітарныя лідары кажуць пра ліміт рэвалюцый, і што гэта на самай справе значыць. Ягоныя словы прыкладаюцца і да Беларусі.

Сярод іншага Аляксандр Няўзораў адзначыў, што расейцам складана зразумець, як жыць на ўласнае меркаванне і волю, і наколькі гэта тармозіць іх развіццё.

– У Расеі будзе далей гучаць гэтая ідыёцкая заява, што ліміт на рэвалюцыі вычарпаны. Гэта звычайна вельмі любяць паўтараць тыя, хто разумее, што любое аздараўленне, любая змена ў першую чаргу знясе да д'ябла іх, – адзначае Няўзораў. – Але рэвалюцыя – усяго толькі інструмент развіцця, абавязковая ўмова развіцця, асабліва ў такой палітычна няшчаснай краіне, як Расея.

На думку публіцыста, выраз, што ліміт на рэвалюцыі вычарпаны, азначае, што вычарпаны ліміт развіцця.

– Што, дарэчы кажучы, цалкам можа быць праўдай, што расейская будучыня – гэта такі вялікі час, калі ніхто ўжо не асмеліцца засумнявацца ў камфортнасці лапцяў і ў неабходнасці скручваць касмічныя ракеты з бяросты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках