25 красавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі галоўную таямніцу Елаўстонскага супервулкана

Навукоўцы раскрылі галоўную таямніцу Елаўстонскага супервулкана

Высновы зробленыя пасля аналізу гісторыі супервывяржэнняў кальдэры.

Навукоўцы з USGS звярнулі ўвагу, што гарачая кропка, якая адказвае за падсілкоўванне гейзераў, гразевых крыніцаў і фумаролаў у Нацпарку Елаўстон, паступовымі тэмпамі знікае. Высновы зробленыя пасля аналізу гісторыі супервывяржэнняў кальдэры, чыя частата прыкметна знізілася, паведамляе Geology (пераклад – lenta.ua).

Аўтары працы правялі аналіз старажытных вулканічных адкладаў, разгледзеўшы у тым ліку іх хімсклад. Таксама браліся да ўвагі намагнічанасць і ўзроўні радыеізатопаў, што дазволіла суаднесці ўзоры з тымі ці іншымі вывяржэннямі. У выніку вызначана, што асобныя адклады, утвораныя, як меркавалася, на фоне даволі нязначных вывяржэнняў, насамрэч уяўлялі з сябе вулканічны матэрыял ад двух нявызначаных супервывяржэнняў, якія мелі месца блізу 9 і 8,7 млн гадоў таму. Апошняе з іх вядомае пад назвай Grey's Landing, яго па-ранейшаму ўважаюць найбольш маштабнай падзеяй у гісторыі Елаўстона.

У перыяд міяцэну сярэдняя частата паўтораў такіх падзей дасягала разу на 500 тысячаў гадоў. Цяпер жа здольнасць гарачай кропкі браць на сябе генераванне супервывяржэнняў скарацілася практычна ўтрая. Частата цяпер роўная разу на 1,5 млн гадоў. З гэтага атрымліваецца, што чарговага вывяржэння Елаўстонскай кальдэры можна чакаць праз 900 тысячаў гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках