25 красавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Ідуць закрытыя перамовы для ўмацавання ўсходняга флангу NATO

5
Матэвуш Маравецкі: Ідуць закрытыя перамовы для ўмацавання ўсходняга флангу NATO

Частка амерыканскіх салдатаў можа быць перакінутая з Нямеччыны ў Польшчу.

Учора амерыканскія СМІ, а таксама нямецкі Reuters паведамілі, што Дональд Трамп прыняў пастанову пра вывад з Нямеччыны 9,5 тысячы салдатаў узброеных сілаў Злучаных Штатаў Амерыкі. Цяпер на тэрыторыі ФРГ знаходзяцца 34,5 тыс. амерыканскіх салдатаў, паведамляе "Польскае радыё".

Амерыканскія дыпламаты заявілі, што ЗША могуць перабазаваць свае ядзерныя арсеналы з Нямеччыны ў Польшчу, калі яна пагодзіцца іх прыняць.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў надзею, што частка амерыканскіх салдатаў, якія буду выведзеныя з Нямеччыны, патрапіць у Польшчу. Ён таксама дадаў, што ў цяперашні час ідуць закрытыя перамовы ў гэтым пытанні. «Гэта будзе ўмацаванне ўсходняга флангу NATO», – адзначыў Маравецкі ў эфіры радыё RMF FM.

Кіраўнік польскага ўраду нагадаў, што 4 гады таму ў Польшчы было 500 салдатаў NATO, а сёння гэты лік складае амаль 5 тысячаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках