10 лiпеня 2020, Пятніца, 9:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў 100 тысячаў подпісаў

15
Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў 100 тысячаў подпісаў
ФОТА: TUT.BY

Экс-банкір збіраў подпісы ў тым ліку і праз сацсеткі.

Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі сабрала 100 тысячаў подпісаў, неабходных для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта прэтэндэнт у прэзідэнты расказаў на сустрэчы ў Берасці, паведамляе tut.by.

У ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыкі 8094 чалавекі. Самаму малодшаму чальцу ініцыятыўнай групы экс-банкіра 18 гадоў, самаму старэйшаму – 86. Больш за ўсё людзей ва ўзросце ад 36–45 – іх 33,6%.

Варта адзначыць, што групу Бабарыка збіраў праз сацсеткі – трэба было толькі запоўніць форму з указаннем сваіх пашпартных звестак.