20 красавiка 2024, Субота, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні ад каранавірусу памёр загадчык кафедры беларускай літаратуры Гарадзенскага ўніверсітэта

У Гародні ад каранавірусу памёр загадчык кафедры беларускай літаратуры Гарадзенскага ўніверсітэта

Кандыдату філалагічных навук Змітру Лебядзевічу было 62 гады.

27 траўня памёр Зміцер Лебядзевіч, загадчык кафедры беларускай літаратуры. Ён быў інфікаваны COVID-19 і знаходзіўся ў цяжкім стане, паведамілі Hrodna.life тры крыніцы, у тым ліку калегі выкладніка.

Змітру Лебядзевічу было 62 гады. Як доўга ён быў у цяжкім стане і ці быў на ШВЛ, невядома. Ягоная жонка, супрацоўніца ўніверсітэта, прайшла лячэнне ад каранавірусу. Цяпер яна на бальнічным, паведамілі калегі выкладніка.

Загадчыка кафедры пахавалі 29 траўня. Развітанне дапамаглі арганізаваць супрацоўнікі ўніверсітэта. Хавалі выкладніка ў закрытай труне. Адпяванне і развітанне адбыліся ў двары Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Памінкі не арганізоўвалі. «Шкада, што прыйшло не так шмат людзей, хаця ўсё было цалкам бяспечна», – сказаў калега выкладніка.

На 25 траўня сярод супрацоўнікаў і студэнтаў не было інфіцыраваных COVID-19 у цяжкай форме, паведамлялі раней у прэс-цэнтры ГрДУ.

Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 выпадкаў COVID-19. Сесія – у пальчатках і масках

Зміцер Лебядзевіч – кандыдат філалагічных навук. Асноўная тэматыка ягоных публікацый – рэцэпцыя антычнай паэзіі ў беларускай і заходнееўрапейскай літаратуры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках