25 красавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маму Сяргея Ціханоўскага забрала «хуткая»

68
Маму Сяргея Ціханоўскага забрала «хуткая»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Сафіі Ціханоўскай здарыўся гіпертанічны крыз.

Пасля візіту ў Следчы камітэт маму Сяргея Ціханоўскага Сафію Яфрэмаўну забрала хуткая.

У жанчыны гіпертанічны крыз.

«Тыя, хто мае дачыненне да беззаконня, якое зараз адбываецца з камандай Краіны для жыцця, могуць ганарыцца яшчэ адным «дасягненнем», - піша тэлеграм-канал «Менск для жыцця».

Як паведамлялася раней, 3 і 4 чэрвеня на лецішчы Ціханоўскага і ў доме яго маці прайшло некалькі ператрусаў.

У каментары «Народнай Волі» 5 чэрвеня жанчына патлумачыла, што падчас ператрусу была ў шокавым стане.

«Я ўжо не ведаю, што казаць пра ператрус, я ў шокавым стане. Машын столькі наехала. Міліцыя, следчыя. Там такі натоўп быў, што скажаш што хочаш. Можа, паўтара дзясятка чалавек было, і невядома, хто і што там рабіў», - кажа Соф'я Ціханоўская.

Жанчына тлумачыць, што ёй не давалі спаць і яна была ашаломленая, не ўсё разумела. «Я і цяпер не ўспрымаю тую суму, якую яны называлі і паказвалі. Усе акуратна, у банкаўскім пакаванні. Я нават у страшным сне не бачыла такіх грошай. Трэба ж неяк праверыць па купюрах, з якога банка яны гэта далі. Вопіс мне далі, але не ўвесь. Не ведаю нават, як гэта праверыць. У мяне рукі і ногі трасуцца. Як можна людзям усунуць столькі грошай у дом? І што гэта наогул такое? Мярзотнікі!» - сказала Соф'я Ціханоўская.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках