23 красавiка 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: За першы год прэзідэнцтва спаўна адчуў вастрыню вашага пяра

7
Зяленскі: За першы год прэзідэнцтва спаўна адчуў вастрыню вашага пяра

Прэзідэнт Украіны павіншаваў журналістаў украінскіх СМІ са святам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў супрацоўнікаў ўкраінскіх СМІ з Днём журналіста. Віншаванне апублікаванае на яго старонцы ў Facebook.

«Дапытлівыя, аператыўныя, уважлівыя да дэталяў, хуткія на слова і ногі, часам назойлівыя, але заўсёды з абвостраным пачуццём справядлівасці. Гэта ўсё - пра нашых украінскіх журналістаў. І хоць за першы год на пасадзе прэзідэнта я ўжо спаўна адчуў вастрыню вашага пяра, але не перастану вас паважаць і абараняць. І адказваць на вашы пытанні. Нават у нечаканых месцах і умовах!» - запэўніў ён.

Са слоў Зяленскага, журналісты - «гэта заклад дэмакратыі і развіцця грамадзянскай супольнасці, а таксама яшчэ адзін канал зносін улады і народа».

«Вы і самі - чацвёртая ўлада. А ўлада - гэта яшчэ і адказнасць. Пра гэта таксама не варта забываць. Сіл і натхнення вам, паважаныя журналісты!» - сказаў на заканчэнне Зяленскі.

Прафесійнае свята журналістаў ва Украіне адзначаецца 6 чэрвеня з 1994 года на падставе ўказа першага прэзідэнта краіны Леаніда Краўчука. У гэты дзень у 1992-м Нацыянальны саюз журналістаў быў прыняты ў Міжнародную федэрацыю журналістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках