24 красавiка 2024, Серада, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Спорт - не справа дзяржавы, гэта справа прыватных клубаў

13
Віктар Бабарыка: Спорт - не справа дзяржавы, гэта справа прыватных клубаў
ФОТА: KP.BY

Мэта дзяржавы - клопат пра здаровую нацыю.

Кандыдат у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка на сустрэчы са сваёй ініцыятыўнай групай у Берасці адказаў на пытанне пра развіццё спорту.

У Віктара Бабарыкі спыталі пра яго планы ў развіцці спорту ў выпадку абрання. Ён адзначыў, што прафесійны спорт - гэта справа прыватных клубаў, а мэта дзяржавы - здаровая нацыя, паведамляе tut.by.

Групу пратэстуючых «акумулятаршчыкаў» цікавіла меркаванне прэтэндэнта на вышэйшую пасаду з нагоды будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода, адным з уласнікаў якога стаў генеральны дырэктар ХК «Дынама-Менск» Дзмітрый Баскаў.

Віктар Бабарыка адзначыў, што ён прынцыпова супраць любых «брудных» вытворчасцяў. На яго думку, для развязання акумулятарнага пытання неабходна ўлічыць меркаванне мясцовых жыхароў.

- У мяне да вас пытанне, - звярнуўся Віктар Бабарыка да аднаго з лідараў «акумулятарнага» пратэсту Дзмітрыя Бекалюка. - У вас жорсткае «не» будаўніцтву або пры пэўных умовах «так»?

- Толькі закрыццё завода. Без варыянтаў, - адказаў Бекалюк.

- Я вас пачуў.

На сустрэчы Бабарыка заявіў, што яго ініцыятыўная група ўжо сабрала 100 000 подпісаў за яго вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты (неабходны для рэгістрацыі мінімум). Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках