25 красавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Чэргі на пікетах - вельмі моцны ўдар па «Сашу 3 адсоткі»

7
Павел Севярынец: Чэргі на пікетах - вельмі моцны ўдар па «Сашу 3 адсоткі»

Палітык раіць лукашэнкаўцам збіраць чамаданы.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец апублікаваў у «Фэйсбуку» відэазварот, у якім распавёў, чаму важна выйсці сёння на легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх:

Мянушка «Саша 3 адсоткі» і вялізныя чэргі на пікетах за Ціханоўскіх нанеслі самы сур'ёзны ўдар па рэжыму Лукашэнкі за ўсю гісторыю ягонага праўлення.

7 чэрвеня а 12.00 у Беларусі пачнуцца легальныя пікеты за перамены - абавязкова на іх прыходзьце!

Там можна свабодна пагаварыць пра «Сашу 3 адсоткі» і пра тое, што яго трэба мяняць. Я ўпэўнены, што ў выніку нашых пратэстаў Беларусь стане вольнай і незалежнай. Народ, які стаіць у шматтысячных чэргах, паказаў, што наша цярпенне ўжо скончылася.

І каб не даводзіць народ да крайнасці - калі ласка, уцякайце ўжо цяпер. Я маю на ўвазе Лукашэнку і ягоных чыноўнікаў. Збірайце рэчы і ўцякайце. Таму што народ падымаецца».

Відэа можна паглядзець тут.

У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 ва ўсёй краіне пройдуць легальныя пікеты. Вы зможаце прыйсці, аддаць свой подпіс за Сяргея і Святлану Ціханоўскіх.

Месцы правядзення пікетаў:

Менск: Галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай), пачатак а 12.00.

Берасце: Плошча Леніна.

Віцебск: Бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А).

Гомель: Універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60).

Гародня: Савецкая плошча.

Магілёў: Першамайская, 57. Гандлёвы цэнтр «Атрыум».

Баранавічы: Кінатэатр «Кастрычнік» (Плошча Леніна, 1).

Салігорск: Сквер Сям'і Кахання і Вернасці. За катэдрай.

Жлобін 6-7 чэрвеня: ДК металургаў.

Мазыр - рынак «Істпал», 12 00 - 22 00 (вул. Малініна, 1Б,)

Мар'іна Горка, вул. Савецкая, 4, 12.00 - 21.00.

Полацк. Рынак. Пляцоўка каля дома гандлю (Гогаля, 16)

Наваполацк. ГЦ Пралеска, вул. Моладзевая, 92

Маладзечна, вул. Прытыцкага. Насупраць «Беларусбанка».

Варапаева, вул. Ленінская, 124, 16.30 - 22.00.

Ворша, вул. Плошча Леніна, 2, 17.00 - 20.00.

Пінск, вул. Цэнтральная, 23, 12.00 - 22.00.

Крупкі, вул. Маскоўская, 61, 10.00 - 20.00.

Слуцк, вул. Парыжскай Камуны, 2/1, 18.00 - 20.00.

Не забудзьцеся маскі, пашпарт і тапкі!

Свабоду Статкевічу! Свабоду Ціханоўскаму! Свабоду ўсім палітвязням! Стоп прусак!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках