20 красавiка 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як хлусня ўплывае на здароўе

11
Стала вядома, як хлусня ўплывае на здароўе

У даследаванні ўзялі ўдзел дзве групы добраахвотнікаў.

Амерыканскія навукоўцы паведамілі, што часта хлуслівыя людзі рызыкуюць сваім здароўем, бо іх арганізм зазнае рызыку велізарнай колькасці хвароб, якія могуць з'яўляцца адна за адной.

Як тлумачаць спецыялісты, арганізм хлуса цягам усяго часу схільны да стрэсаў. Бо хлусу даводзіцца заўсёды трымаць сябе пад кантролем і правяраць, ці не супярэчыць ягоная новая інфармацыя мінулай хлусні, піша cursorinfo.co.il.

Акрамя таго, хлус увесь час знаходзіцца ў страху выкрыцця. У выніку наймацнейшы стрэс аслабляе арганізм, што спрыяе з’яўленню цалкам рэальных хвароб.

Каб падмацаваць сваю тэорыю, навукоўцы правялі даследаванне, у якім узялі ўдзел дзве групы добраахвотнікаў. Цягам 10 тыдняў удзельнікі першай групы ўвесь час казалі толькі праўду, а удзельнікам другой дазволілі хлусіць па меры жадання.

У канцы эксперыменту ўсе ўдзельнікі прайшлі медычны агляд. Выявілася, што «праўдзівыя» людзі былі куды больш здаровыя як фізічна, так і псіхалагічна. У той жа час хлусы з другой групы такімі вынікамі пахваліцца не маглі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках