25 красавiка 2024, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачаўся чацвёрты этап змякчэння карантыннага рэжыму

У Польшчы пачаўся чацвёрты этап змякчэння карантыннага рэжыму
Фото: polskatimes.pl

У краіне адкрыліся месцы культуры і спорту, можна праводзіць event-імпрэзы і вяселлі.

Урад Польшчы абвясціў чарговае змякчэнне абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. З 6 чэрвеня пачаўся 4-ы этап паслаблення карантыннага рэжыму, паведамляе «Польскае радыё».

З гэтага дня могуць аднавіць сваю дзейнасць тэатры, кінатэатры, філармоніі, дамы культуры і цыркі. Месцы ў глядзельных залах могуць быць запоўненыя на 50%, а гледачы, якія наважацца прыйсці на спектакль або на канцэрт, павінны быць у ахоўных масках.

Віцэ-прэм'ер і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі падчас выступу на прэс-канферэнцыі сказаў, што пастанова адкрываць ці не адкрываць ўстановы або дзейнасць залежыць ад яго ўладальнікаў і арганізатараў: «Адны хочуць як мага хутчэй адкрывацца, іншым патрэбны час».

Ужо сёння на камерны канцэрт з удзелам гледачоў запрашае дырэктар камернага тэатра «Польская каралеўская опера» Анджэй Клімчак: «Самае важнае цяпер - гэта місія. Трэба паволі пачаць, каб можна было сустрэцца з артыстамі, каб артысты адчулі, што яны патрэбныя».

З 6 чэрвеня могуць адчыняцца фітнэс-клубы, трэнажорныя залы, басейны і паркі забавак. Працу таксама аднаўляюць event-фірмы, якія займаюцца арганізацыяй кангрэсаў, бізнэс-сустрэч, галіновых выстаў, вяселляў і культурных імпрэзаў. Усе яны павінны выконваць санітарныя нормы, якія абавязваюць на гэтым этапе змякчэнне абмежаванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках