29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску з'явіўся сродак супраць прусака «Сашанька»

7
Фотафакт: У Менску з'явіўся сродак супраць прусака «Сашанька»

Дзе яго можна знайсці?

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец апублікаваў у «Фэйсбуку» арыгінальнае фота. На ім выява сродку супраць таракана «Сашанька».

«Выяўляецца, такая штука робіцца ў Менску. Кажуць, што 7 чэрвеня а 12.00 на Камароўцы можна забраць бясплатна. Акцыя!», - напісаў палітык.

У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 ва ўсёй краіне пройдуць легальныя пікеты. Вы зможаце прыйсці, аддаць свой подпіс за Сяргея і Святлану Ціханоўскіх.

Месцы правядзення пікетаў:

Менск: Галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай), пачатак а 12.00.

Берасце: Плошча Леніна.

Віцебск: Бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А).

Гомель: Універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60).

Гародня: Савецкая плошча.

Магілёў: Першамайская, 57. Гандлёвы цэнтр «Атрыум».

Баранавічы: Кінатэатр «Кастрычнік» (Плошча Леніна, 1).

Салігорск: Сквер Сям'і Кахання і Вернасці. За катэдрай.

Жлобін 6-7 чэрвеня: ДК металургаў.

Мазыр - рынак «Істпал», 12 00 - 22 00 (вул. Малініна, 1Б,)

Мар'іна Горка, вул. Савецкая, 4, 12.00 - 21.00.

Полацк. Рынак. Пляцоўка каля дома гандлю (Гогаля, 16)

Наваполацк. ГЦ Пралеска, вул. Моладзевая, 92

Маладзечна, вул. Прытыцкага. Насупраць «Беларусбанка».

Варапаева, вул. Ленінская, 124, 16.30 - 22.00.

Ворша, вул. Плошча Леніна, 2, 17.00 - 20.00.

Пінск, вул. Цэнтральная, 23, 12.00 - 22.00.

Крупкі, вул. Маскоўская, 61, 10.00 - 20.00.

Слуцк, вул. Парыжскай Камуны, 2/1, 18.00 - 20.00.

Не забудзьцеся маскі, пашпарт і тапкі!

Свабоду Статкевічу! Свабоду Ціханоўскаму! Свабоду ўсім палітвязням! Стоп прусак!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках