20 красавiка 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя новыя довады ўтойвання Кітаем фактаў пра каранавірус

8
Знойдзеныя новыя довады ўтойвання Кітаем фактаў пра каранавірус
ФОТА: GETTY IMAGES

Гаворка ідзе аб інфармацыі з пяці кітайскіх лабараторый.

Кітай наўмысна ўтаіў шэраг фактаў пра каранавірус, калі эпідэмія толькі пачыналася.

Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на расследаванне незалежнай медыягрупы Caixin (пераклад - lenta.ru).

Згодна з іх звесткамі, яшчэ да таго, як КНР паведаміла Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) аб успышцы нібыта невядомага захворвання ў краіне, як мінімум пяць кітайскіх лабараторый зрабілі выснову пра існаванне смяротнага каранавіруса.

Адзін з даследчых цэнтраў, якія вывучалі ўзоры заражаных каранавірусам, яшчэ ў снежні вызначыў, што захворванне, бясспрэчна, «заразнае». Такім чынам, у Кітаі на момант пачатку эпідэміі не толькі ведалі пра тое, што гэта за хвароба, але таксама і тое, што яна перадаецца ад чалавека да чалавека.

Раней кітайскія ўлады заявілі, што пагроза распаўсюджвання каранавіруса ў краіне апусцілася да мінімальнага ўзроўню. Апошнім горадам, дзе ўзровень пагрозы распаўсюджвання віруса быў вышэйшы за мінімальны, заставаўся Цзілінь. Сярэдні ці высокі ўзровень назіраўся ў некалькіх раёнах горада. Аднак адміністрацыя прыняла пастанову апусціць яго да нізкага ўзроўню.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках