24 красавiка 2024, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

84-гадовы пенсіянер на пікеце ў Менску: Няхай усе ведаюць, асабліва лукашысты, беларусы прачнуліся

5
84-гадовы пенсіянер на пікеце ў Менску: Няхай усе ведаюць, асабліва лукашысты, беларусы прачнуліся
ЯН ГРЫБ
СКРЫНШОТ З ВІДЭА SVABODA.ORG/МЕНСК

У жылах беларусаў цячэ кроў гордых літвінаў, якія абаранялі сваю краіну.

Сёння ва ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. У Менску збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую пачаўся а 12.00 на Камароўскім рынку.

83-гадовы пенсіянер Ян Грыб выступіў на ім:

- Зычу ўсім здароўя. Не верце Лукашэнку, які кажа, што ніхто не памёр ад каранавіруса. Ён проста - сукін сын. Я падпісаўся за ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Няхай усе ведаюць, асабліва лукашысты: у жылах ціхіх беларусаў цячэ кроў гордых літвінаў, якія абаранялі сваю краіну і білі швэдаў, турак, татараў, тэўтонаў і маскавітаў. Хай яны гэта ведаюць і ведаюць, што беларусы прачнуліся.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў ва ўсёй Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках