24 красавiка 2024, Серада, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта не ягоная, а наша краіна»

13
«Гэта не ягоная, а наша краіна»

Прыйшоў час пераменаў.

Сёння ва ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Проста цяпер у Менску ля ўваходу на Камароўскі рынак стаяць чэргі з ахвотных паставіць подпіс за Ціханоўскіх.

- Мы прыйшлі паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую, бо ў краіне павінны быць перамены. Прыйшоў час нешта памяняць, наводзіць парадак, а не вечна галасаваць за «стабільнасць», бо самае стабільнае месца - на могілках. Неяк не хочацца, каб краіна заставалася ў такім стане.

Досыць ужо гэтага беззаконня - і міліцэйскага, і чынавенскага, і гэтага вечнага хамства з тэлевізара. Напэўна, гэтага ўжо дастаткова.

Калі раней мы разумелі, што нічога не зменім, то гэтым разам надзея з'явілася. У людзей стала з'яўляцца пачуццё неабходнасці гэтых пераменаў. Усведамленне прыйшло. Жаданне «стабільнасці» сталася менш жадання пераменаў.

Гэта не ягоная краіна, а краіна грамадзян, - заявіў мянчук на легальным пікеце.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў ва ўсёй Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках