29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Хачу звярнуцца да тых, хто глядзіць стрымы - прыходзьце сюды!

3
Вольга Нікалайчык: Хачу звярнуцца да тых, хто глядзіць стрымы - прыходзьце сюды!

Цяпер вызначаецца лёс краіны.

Сёння ва ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. На пікеце ў Менску ўзяла слова вядомая беларуская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык:

- Я, вядома, не Жанна д'Арк, я - Вольга Нікалайчык. У Беларусі вельмі шмат такіх мужных беларусак. У Беларусі ўсе жанчыны прыгожыя, таленавітыя, але шчасця няма.

Скраў прусак вусаты.

Існуе міжнароднае права. Міліцыянты павінны задумацца пра сваю будучыню і пра будучыню сваіх блізкіх. Тыя будуць самі потым даглядаць за іх магіламі і чырванець пры кожным прыгадванні пра чалавека, які не ўстаў на бок народа, які абслугоўвае банду.

Хачу звярнуцца да тых, хто цяпер глядзіць стрымы: не бойцеся! Прыходзьце сюды! Тут вызначаецца лёс краіны, інакш дзеці вашы застануцца ў гэтым канцлагеры, у гэтай турме, у гэтай маральнай клаацы, якую прапанаваў нам дыктатар. Не сядзіце дома. Лёсы Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча залежаць ад таго, колькі нас тут цяпер. Тут дух свабоды.

Гаага чакае Лукашэнку. Ён хоча нам нагадаць Кыргызстан. Я яму нагадаю пра Чаўшэску, які яго ўжо чакае ў пекле.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў ва ўсёй Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках