29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

Якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

Прагноз сіноптыкаў.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 8 чэрвеня. У гэты дзень у многіх раёнах Беларусі прагназуецца спякотнае надвор'е, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак удзень на паўднёвым усходзе Беларусі ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі месцамі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў цяпла, у начны час будзе 14-19 градусаў цяпла. Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, пры навальніцах парывісты.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Гарачае надвор'е захаваецца і 9-10 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках