19 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 успыхнуў у дзіцячай паліклініцы ў Івацэвічах

1
COVID-19 успыхнуў у дзіцячай паліклініцы ў Івацэвічах

Заражэнне пацвердзілі ў лекараў і медсясцёр.

Успышка Covid-19 у дзіцячай паліклініцы ў Івацэвічах. Заражэнне пацверджанае ў некалькіх супрацоўнікаў, у захварэлых адмаўляюцца браць тэсты.

- Хачу дапоўніць інфармацыю пра дзіцячую паліклініку горада Івацэвічаў, якая ўжо апублікаваная, - піша чытач тэлеграм-каналу «Баста». - Тое, што там робіцца, гэта поўнае беззаконне і абыякавае стаўленне як да работнікаў, так і да пацыентаў.

Як мінімум, пацверджаны Covid у двух лекараў і двух медсясцёр. Загадчыца са станоўчым тэстам прадаўжае хадзіць на працу. Яшчэ адна з работніц у лякарні з двухбаковай пнеўманіяй.

Ніхто не займаўся ні пошукамі кантактаў, ні ўзяццем мазкоў. З астатніх супрацоўнікаў большая частка з тэмпературай. Дамагчыся таго, што ў цябе ўзялі мазок на каранавірус проста не магчыма. Вельмі прыкра, што да нас такое стаўленне»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках