25 красавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sunday Times: Скрыпалі таемна пераехалі ў Новую Зеландыю

5
Sunday Times: Скрыпалі таемна пераехалі ў Новую Зеландыю

Перад адпраўленнем яны год жылі ў Брытаніі пад абаронай сакрэтнай выведвальнай службы.

Былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, якіх у Брытаніі спрабавалі атруціць нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», пераехалі ў Новую Зеландыю, высветліла газета Sunday Times, спасылаючыся на высокапастаўленыя крыніцы ва ўрадзе, паведамляе ВВС.

Паводле інфармацыі выдання, перад адпраўленнем у Новую Зеландыю Скрыпалі год жылі ў бяспечным месцы ў Брытаніі пад абаронай сакрэтнай выведвальнай службы (МІ-6).

Крыніца ва ўрадзе паведаміла Sunday Times (патрабуецца падпіска), што былому падвойнаму агенту і ягонай дачцэ змянілі асобы і далі фінансавую дапамогу для пачатку жыцця ў іншай краіне.

Выданне высветліла, што Скрыпалі падтрымліваюць сувязь са сваімі былымі суседзямі - Росам Кэсідзі і Мо, і летась адправілі ім віншавальную калядную паштоўку без зваротнага адрасу.

«Прыемна, што яны пра нас узгадваюць. Але наўрад ці мы іх яшчэ калі-небудзь убачым», - сказаў Кэсідзі.

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль быў асуджаны ў Расеі за шпіянаж, а ў 2010 годзе яго абмянялі на расейцаў (некаторыя з іх сапраўды з'яўляюцца афіцэрамі СВР), арыштаваных у ЗША. Ён паляцеў у Вялікую Брытанію.

Сяргея і Юлію Скрыпаль знайшлі ўдзень 4 сакавіка ў цэнтры ангельскага Солсберы на лаўцы ў скверы без прытомнасці.

Брытанскія ўлады абвінавацілі расейскія спецслужбы ў спробе атруціць Скрапалёў нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» і назвалі падазраванымі двух расейцаў, якія заехалі ў Брытанію пад імёнамі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

Пазней журналісты высветлілі, што пад імем «Руслан Башыраў» хаваўся палкоўнік ГРУ Анатоль Чапіга, а «Аляксандр Пятроў» - напраўду афіцэр гэтай жа расейскай спецслужбы Аляксандр Мішкін.

Атручэнне Скрыпалёў прывяло да сур'ёзнага абвастрэння стасункаў паміж Брытаніяй і Расеяй: Лондан выслаў 23 расейскіх дыпламатаў, Масква адказала тым жа. Неўзабаве дзясяткі краін падтрымалі Брытанію, абвясціўшы пра высылку расейскіх дыпламатаў.

Расейскі бок паслядоўна адмаўляе свой удзел у замаху на Сяргея Скрыпаля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках