26 красавiка 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка і ўсе ягоныя структуры ўжо за рамкамі гісторыі»

1
«Лукашэнка і ўсе ягоныя структуры ўжо за рамкамі гісторыі»

На пікетах па ўсёй Беларусі гучаць жорсткія выказванні ў бок уладаў.

Сёння па ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. У многіх гарадах выстройваюцца чэргі з ахвотных паставіць подпіс супраць Лукашэнкі.

Мянчук распавёў, чаму наважыўся прыйсці на Камароўскі рынак на збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў:

- Я хацеў бы выказаць салідарнасць і павагу да тых, хто выходзіць і не маўчыць. Адначасова выклікаюць ванітавы рэфлекс выказванні прыхільнікі ўлады ў спартовых колах, БТ, якія нясуць ерась, бо яны ўжо даўно не ў большасці. Яны цяпер за рамкамі гісторыі і ўсё, што адбываецца, ужо задняга ходу мець не будзе.

Людзі раззлаваныя. Лукашэнка, сыходзь! Сяргею Ціханоўскаму - свабоду! І ўсім палітычным арыштантам, якіх за апошні час «спакавалі» - усім свабоду!

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў па ўсёй Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках