19 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці новыя ўласнікі завода АКБ выйшлі на плошчу да пратэстоўцаў

6
У Берасці новыя ўласнікі завода АКБ выйшлі на плошчу да пратэстоўцаў
Фото: t.me/belamova

Нядзельнае «кармленне галубоў» гэтым разам прайшло вельмі эмацыйна.

У нядзелю 7 чэрвеня на галоўнай плошчы Берасця прайшло традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэст супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны за некалькі кіламетраў ад горада. Як паведамляе "Брестская газета", акцыя гэтым разам прайшла эмацыйна: на плошчу выйшлі новыя ўласнікі акумулятарнага завода Сяргей Кагановіч і Дзмітрый Баскаў.

9 красавіка акумулятарны завод "АйПауэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспэртызу. Ужо больш за два гады гараджане змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны мяркуюць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна адаб'ецца на экалагічнай сітуацыі.

25 траўня стала вядома, што бізнэсовец Віктар Лемяшэўскі больш не з'яўляецца ўладальнікам скандальнага прадпрыемства. Цяпер 85% дзелі кампаніі належаць Сяргею Кагановічу, а 15% - Дзмітрыю Баскаву. Абодва бізнэсоўцы звязаны з хакейнай камандай Лукашэнкі: Кагановіч адзін з гульцоў, а Баскаў – генеральны дырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і трэнер каманды Лукашэнкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках