19 красавiка 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст кампаніі «Краіна для жыцця»: У Ціханоўскіх ёсць ідэя, якая аб'ядноўвае

3
Актывіст кампаніі «Краіна для жыцця»: У Ціханоўскіх ёсць ідэя, якая аб'ядноўвае
ФОТА: СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ/ФЭЙСБУКУ

Адступаць няма куды.

Сёння па ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. У многіх гарадах становяцца чэргі з ахвотных паставіць подпіс супраць Лукашэнкі.

На легальным пікеце ў Менску выказаўся актывіст кампаніі «Краіна для жыцця»:

- Сілавы рэсурс у Лукашэнкі можа і вялікі, але ў яго няма ідэі. У Сяргея Ціханоўскага яна ёсць. Ён нас аб'яднаў. «Краіна для жыцця» ўжо нікуды не дзенецца. У гарадах вы бачыце чэргі, якія за гэтай ідэяй стаяць.

Улады не спыняць актыўнасць людзей. У нас жыцця няма, працы няма, пенсіі няма - нічога няма. Гэта выжыванне. Людзі ўжо зразумелі, што адступаць няма куды. Гэта мацней за страх. Ніхто з маіх знаёмых не ўспомніў ніводнага закона, які пайшоў на паляпшэнне жыцця людзей. Юрыдычны акт альбо абмяжоўвае нам свабоду, альбо залазіць у кішэню.

Раней не было ў людзей сцяга. Цяпер людзі зразумелі, што нас большасць у Беларусі.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў па ўсёй Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках