28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс затрыманых 7 чэрвеня

14
Спіс затрыманых 7 чэрвеня
Фото: spring96

Як паведамляюць праваабаронцы, сёння было затрымана 12 чалавек.

Спіс затрыманых 7 чэрвеня апублікаваў праваабарончы цэнтр "Вясна":

Менск

1. Алег Баброўскі

2. Валянцін Фралоў

3. Вераніка Мішчанка

4. Павел Севярынец

5. Вольга Нікалайчык

6. Усяслаў Пашкевіч

7. Аляксандр Грачышнікаў

8. Аляксей Ананіч

+ Яшчэ мінімум 2 чалавекі

Гомель

1. Аляксандр Шабалін

2. Аляксей Думянкоў

Як стала вядома праваабаронцам, перад пікетам, а 10.30 гадзіне раніцы ў Менску затрыманы Алег Баброўскі - сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДПС, побач з якімі быў мікрааўтобус цёмнага колеру. У яго забралі ўсе падпісныя лісты, сталы і нават палатку. Акрамя таго, у Алега Баброўскага было блізу 1500 сабраных подпісаў выбарцаў. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёну Менску, а асабісты аўтамабіль ужо адбуксавалі на штрафстаянку.

Сёння па ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках