29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Атрыманыя новыя довады змовы Расеі і талібаў

8
NYT: Атрыманыя новыя довады змовы Расеі і талібаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА NEWSWEEK.COM

Гэта пацвярджаецца банкаўскімі пералічэннямі ад узброеных сілаў.

У ЗША ёсць звесткі аб банкаўскіх пералічэннях ад галоўнай управы Генеральнага штаба Расеі (ГРУ) руху Талібан, паведамляе The New York Times са спасылкай на тры крыніцы (пераклад - nv.ua).

Выданне адзначае, што гэтая інфармацыя стала яшчэ адным довадам змовы РФ і талібаў з мэтай забойства амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане.

Паводле інфармацыі NYT, амерыканскія ўлады перахапілі электронныя звесткі аб фінансавых пералічэннях расейскай вайсковай выведкі на рахунак, які звязаны з талібамі.

Перахопленая інфармацыя аб пералічэннях падмацоўвае звесткі, атрыманыя падчас допыту затрыманых у Афганістане баевікоў. Амерыканскія аналітыкі прыйшлі да высновы, што гэтыя пералічэнні праводзіліся ў рамках ўзнагароджання, пра якое тыя казалі.

Спэцслужбы таксама ўстанавілі асобы людзей з групы, звязанай з банкаўскімі пералічэннямі з Расеі, уключаючы мужчыну, які, як мяркуецца, дапамагаў у размеркаванні сродкаў. Мяркуецца, што цяпер ён знаходзіцца ў РФ.

Выданне таксама адзначае, што ў Афганістане былі затрыманыя некалькі бізнэсоўцаў, якія нібыта былі пасярэднікамі паміж ГРУ і Талібанам.

NYT піша, што інфармацыя аб перахопе звестак аб банкаўскіх пералічэннях падрывае сцвярджэнні чыноўнікаў Белага дома, якія заяўлялі, што выведка нібыта не наважылася паведаміць аб змове Расеі з талібамі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Раней The New York Times паведаміла, што расейская выведка таемна прапаноўвала баявікам Талібану грошы за забойства амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане.

Са звестак журналістаў, звесткі былі атрыманыя падчас допытаў захопленых баевікоў у Афганістане і перададзеныя прэзідэнту ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках