20 красавiка 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі затрымалі яшчэ аднаго топ-мэнэджара Белгазпрамбанка

1
У Гомелі затрымалі яшчэ аднаго топ-мэнэджара Белгазпрамбанка
ФОТА: BELSAT.EU

Адваката да яго не пусцілі.

Беларускія сілавікі затрымалі ў мінулую пятніцу дырэктара гомельскага філіяла Белгазпрамбанка Валерыя Нікалаенку. Пра гэта tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзіў сваяк Нікалаенкі.

«Яго затрымалі 26 чэрвеня, раніцай. Падазраюць у атрыманні хабару. Хто каму даваў, незразумела. Адваката яшчэ да яго не пусцілі», - сказалі крыніцы.

Са слоў суразмоўцы, «у банка быў праблемны кліент, разборкі з якім цягнуцца з 2012 года, былі суды». Ён «мог і напісаць паклёп».

Нікалаенка «вядзе аскетычны лад жыцця», у яго «няма ні аўто, ні загараднага дома».

Крыніцы мяркуюць, што праводзіць паралелі са справай магілёўскага філіяла Белгазпрамбанка некарэктна.

11 чэрвеня быў затрыманы кіраўнік філіяла Белгазпрамбанка ў Магілёве Сяргей Кармызаў, якога абвінавачваюць у крадзяжы ў асабліва вялікай суме. Старшыня КДК Іван Цярцель казаў, што топ-мэнэджары банка атрымлівалі хабар за выдачу буйных крэдытаў ад бізнэсоўцаў з дрэннай крэдытнай гісторыяй.

Атрымаць каментар у КДБ і Белгазпрамбанку не ўдалося.

Валеры Нікалаенка нарадзіўся ў 1963 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту паводле спецыяльнасці «вагонабудавання і вагонная гаспадарка» і Гомельскі кааператыўны інстытут паводле спецыяльнасці «Банкаўская справа». Пасля заканчэння БІІЖТа працаваў паводле размеркавання на Паўночнай чыгунцы.

У розны час узначальваў камітэт у знешнеэканамічных сувязях Гомельскага гарвыканкама, быў начальнікам управы каштоўных папер гомельскага філіяла Прыёрбанка, намеснікам кіраўніка гомельскага філіяла Белсувязьбанк. З 2004 года кіруе філіялам Белгазпрамбанка ў Гомелі.

Затрыманні ў Белгазпрамбанку пачаліся 11 чэрвеня. З тых часоў у СІЗА КДБ знаходзяцца больш за 20 чалавек паводле гэтай справы. Гэта былыя і цяперашнія топ-мэнэджары Белгазпрамбанка, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур, якія шчыльна супрацоўнічалі з банкам. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабараў.

Амаль 20 гадоў Белгазпрамбанкам кіраваў Віктар Бабарыка, пакуль не абвясціў у траўні пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

15 чэрвеня Нацыянальны банк увёў часовую адміністрацыю для кіравання Белгазпрамбанкам. Яе кіраўніцай стала Надзея Ермакова, якая да 2014 года кіравала Беларусбанкам і Нацбанкам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках