25 красавiка 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» вярнуў Польшчы $1,5 мільярда пераплаты за газ

«Газпром» вярнуў Польшчы $1,5 мільярда пераплаты за газ

Пастанову аб кампенсацыі прыняў Арбітражны суд Стакгольма.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта ў Twitter напісаў кіраўнік PGNiG Ежы Квяцінскі.

"З задавальненнем паведамляю - я толькі што атрымаў пацверджанне, што сродкі ад "Газпрама" ўжо на нашым рахунку", - напісаў ён.

Нагадаем, у сакавіку 2020 Арбітражны суд Стакгольма вынес пастанову аб справе паміж PGNiG з аднаго боку і "Газпрамам" і "Газпрам экспартам" - з другога. Справа тычылася кошту, што дзейнічае пры пастаўках газу ў Польшчу паводле Ямальскага кантракту.

Суд змяніў коштавую формулу на карысць польскага боку, звязаўшы яе з еўрапейскім рынкам. Новая, больш нізкая цана будзе прымяняцца да паставак, якiя ажыццяўляюцца з 1 лістапада 2014 года, калі PGNiG падала заяўку на перагляд гэтай формулы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках