25 красавiка 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 ліпеня шэнгенскія візы каштуюць для беларусаў €35, але межы пакуль на замку

5
З 1 ліпеня шэнгенскія візы каштуюць для беларусаў €35, але межы пакуль на замку

Ехаць пакуль няма куды.

З 1 ліпеня ўвайшлі ў дзеянне пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам. Для беларусаў «шэнген» цяпер каштуе 35 еўраў, але ехаць пакуль няма куды, бо Беларусі няма ў спісе, піша office life.

ЕЗ і Беларусь падпісалі гэтыя пагадненні 8 студзеня ў Брусэлі, пасля чаго дакументы прайшлі ратыфікацыю Нацыянальным сходам Беларусі і ўхваленыя Еўрапейскім парламентам.

Што змянілася з візамі: спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі азначае, што цяпер трэба плаціць візавы збор не 80, а 35 еўраў, а для некаторых катэгорый грамадзян ён і зусім касуецца. Паменшаны і збор за абслугоўванне ў візавых цэнтрах, скарочаны тэрмін прыняцця пастановы аб выдачы візы консульствамі. Для некаторых грамадзян з'яўляецца магчымасць атрымліваць візы на тэрмін да 5 гадоў. Паменшыўся і пакет дакументаў, які пацвярджае мэты паездкі.

Згодна з пагадненнем аб рэадмісіі Беларусь і ЕЗ абавязаны прымаць на сваёй тэрыторыі асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаў нелегальна. Пагадненне тычыцца ўласных грамадзян, грамадзян трэціх краін і асоб без грамадзянства, якія спрабавалі або перасеклі мяжу нелегальна, або перасталі адпавядаць крытэрам легальнасці (скончыўся тэрмін візы або наступілі іншыя акалічнасці). Для працы з нелегаламі Еўразвяз абавязаўся надаць Беларусі тэхнічную і фінансавую падтрымку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках