18 красавiка 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным
ЗМІЦЕР КАЗЛОЎ
ФОТА: RACYJA.COM

Пастанову прыняла праваабарончая супольнасць Беларусі.

Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у дачыненні да якога распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі вязнямі, паведамляе spring96.org.

Пры прыняцці гэтай пастановы праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітвязнямі фігурантаў "справы Ціханоўскага".

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Зміцера Казлова і спынення распачатых у дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Дзмітрый Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 дзён арышту і, адпаведна, павінен быў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў паводле арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Дзмітрый Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гародні Дзмітрый Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч. 15 з іх прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках