18 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанін: Нядрэнна мы пералякалі трохпрацэнтнага

5
Мінчанін: Нядрэнна мы пералякалі трохпрацэнтнага
ФОТА: SVABODA.ORG

У рашучы момант нас павінна быць вельмі шмат, сотні тысяч, уся краіна.

Чытач Telegram-канала "Баста!" з Менска прапануе больш актыўна ўключаць у пратэсты нашых сяброў, сваякоў і знаёмых.

"Саша дзейнічае груба, не задумваючыся аб наступствах, пра тое, як гэта выглядае з боку, - піша ён. - Зараз ён як загнаны ў кут звер, думае толькі аб адным - пра выратаванне сваёй шкуры.

У такіх умовах - не да тонкай гульні.

Спачатку з шахматнай дошкі прыбраў Ціханоўскага і Статкевіча. Паглядзеў на рэакцыю людзей. Маўчаць? Значыць можна працягваць. Подла кінуў за краты Бабарыку. Маўчаць. Ок, працягваем. Учора з дошкі нахабна скраў постаць Цапкала. Ага, усё роўна маўчаць!

Праз тыдзень зніме яшчэ фігурку - авось, пройдзе. І так - пакуль на дошцы застануцца адны пешкі?

Нам трэба нарасціць масу і быць гатовымі выйсці на вуліцы. Нават тыя адносна невялікія пратэсты, якія прайшлі 18-20 чэрвеня па гарадах Беларусі, нядрэнна так пералякалі і без таго нервовага трохпрацэнтнага таракана. Сёння бразгочам з вокнаў рондалямі, разганяем кузурак гучнай музыкай, збіраем сілы і злосць. Але без выхаду на вуліцы ўжо найбліжэйшым часам - аніяк. Флэшмобы, велапрабегі, партызанскія акцыі, графіці - гэта ўсё падрыхтоўка да вуліцы. Давайце больш актыўна падцягваць сяброў і знаёмых, уключаць у пратэст тых, хто яшчэ ў ім не ўдзельнічае, каб у рашучы момант нас было вельмі шмат, сотні тысяч, уся краіна".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках