18 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Nord Stream-2 ацанілі страты ад новых санкцый ЗША

7
У Nord Stream-2 ацанілі страты ад новых санкцый ЗША

Дадатковыя санкцыі заблакуюць вялікія інвестыцыі і ўдараць больш чым па сотні кампаній.

У выпадку ўвядзення новых санкцый ЗША будуць заблакаваныя блізу 700 мільёнаў еўраў інвестыцый у праект Паўночны струмень-2, піша ў сераду, 1 ліпеня korrespondent.net.

"Прапанаваныя з боку ЗША дадатковыя санкцыі наўпрост закрануць больш за 120 кампаній з больш як 12 краін Еўропы. У няпростай эканамічнай сітуацыі санкцыі заблакуюць блізу €700 млн інвестыцый на заканчэнне будаўніцтва газаправода", - паведамілі ў кампаніі.

Таксама там мяркуюць, што санкцыі паставяць пад удар блізу €12 млрд капіталаўкладанняў у энэргетычную інфраструктуру ЕЗ, у тым ліку прыкладна €8 млрд, укладзеных непасрэдна ў будаўніцтва Паўночнага струменю-2, а таксама €3 млрд, інвеставаных у развіццё газатранспартнай інфраструктуры ў Нямеччыне, і €750 млн - у Чэхіі.

У сваю чаргу, у МЗС Нямеччыны магчымыя новыя санкцыі ў дачыненні да Паўночнага струменю-2 назвалі непрымальнымі.

"Пазіцыя ўрада ФРГ у гэтым пытанні адназначная: экстэрытарыяльнасць санкцыі з'яўляюцца абуральным умяшаннем у суверэнітэт ЕЗ. Відавочна, што амерыканскі бок спрабуе ў аднабаковым парадку спыніць праект", - сказаў статс-сакратар у МЗС ФРГ Нільс Анэн.

Паводле ягоных слоў, пад пагрозай абмежавальных захадаў могуць апынуцца, акрамя нямецкіх, французскія, галандскія і аўстрыйскія кампаніі.

"Час галасавання ды іншыя дэталі невядомыя, але мы вымушаны зыходзіць з таго, што гэты законапраект неўзабаве будзе прыняты", - сказаў Анэн.

Раней паведамлялася, што Сэнат ЗША дадаў у праект бюджэту нацыянальнай абароны частку пра ўвядзенне дадатковых санкцый у дачыненні да Паўночнага струменю-2.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках