25 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для ўсіх работнікаў сферы бізнэсу важна, каб гэтага чалавека не было ва ўладзе»

8
«Для ўсіх работнікаў сферы бізнэсу важна, каб гэтага чалавека не было ва ўладзе»
АРХІЎНЫЯ ФОТА ONLINER.BY

Як ІП падтрымліваюць Флэшмоб салідарнасці.

Уладальнік гандлёвага пункта на менскім "Экспабэле" распавёў Telegram-каналу "Баста!", чаму падтрымлівае Флэшмоб салідарнасці.

"У мяне сваё месца на "Экспабэле", - піша ён. - працую два праз два, таму музыку з балкона ўключаю толькі ў выхадныя свае.

Мы ўсе памятаем даўнія словы таракана пра тое, як ён пацісне руку апошняму прадпрымальніку. Пакуль сіл у яго на гэта не выстарчыла, але шкоды ён прынёс і бізнэсу, і звычайным людзям вельмі шмат. Таму для ўсіх работнікаў нашай сферы важна, каб гэтага чалавека не было ва ўладзе.

Я ведаю дакладна, што флэшмоб падтрымліваюць многія гандляры на рынках, і гэта вельмі добра, бо ўпершыню за ўвесь час мы адчуваем прыналежнасць да чагосьці добрага і галоўнае - мы ведаем, што мы абароненыя, як мінімум адзін адным".

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках