25 красавiка 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таваразварот паміж Беларуссю і астатнім светам скараціўся на 20%

3
Таваразварот паміж Беларуссю і астатнім светам скараціўся на 20%

І гэта толькі за першыя чатыры месяцы.

Крах расейскага рубля і эпідэмія COVID-19 прывялі да падзення таваразвароту паміж Беларуссю і Расеяй амаль на 7% за адзін месяц. Экспарт з Беларусі нават ніжэйшы за мінулагодні ўзровень, піша zautra.by.

Калі ў студзені-сакавіку гэтага года аб'ём гандлёвых аперацый паміж краінамі складаў 85,5% да аналагічнага перыяду летась, то ў студзені-красавіку гэты паказнік знізіўся да 78,6%. У грашовым выразе за чатыры месяцы ён склаў 8 787,4 млрд даляраў (4 032,1 дал. – экспарт і 4 755, 3 млрд дал. – імпарт).

Упершыню з пачатку года ў адмоўную дынаміку сышоў беларускі экспарт. У студзені ён вырас на 8,6%, у студзені-лютым – на 6,4%, паводле вынікаў першага квартала ўтрымаўся на станоўчым паказніку 6,1%.

Красавік “пахаваў” усе дасягненні. Паводле вынікаў студзеня-красавіка экспарт з Беларусі быў нават ніжэйшы за мінулагодні ўзровень, упаўшы на 2,8 адсоткавых пункта (97,2% да студзеня – красавіка 2019 года).

Праз паслабленне расейскага рубля і памяншэнне фізічных паставак страціў валютную прыбытковасць малочны экспарт. У мінус у даляравым эквіваленце сышлі пастаўкі мэблі, лекавых прэпаратаў, пластмасавых паўфабрыкатаў і іншых важных экспартных прадуктаў.

Рэзкі скачок продажаў у Расеі беларускіх нафтапрадуктаў (паводле вынікаў студзеня-красавіка 2020 рост склаў 167,3%) не змог кампенсаваць страты. Да таго ж ужо ў траўні расейскі ўрад для абароны сваіх нафтаперапрацоўнікаў увёў часовую забарону (да 1 кастрычніка 2020 года) на ўвоз паліва з Беларусі.

За красавік істотна скараціўся і кошт расейскага імпарту. Сёлета ён і без таго ніжэйшы за леташнія паказнікі праз змяншэнне ўвозу двух галоўных складнікаў – сырой нафты і прыроднага газу.

Але калі ягоны сукупны кошт у студзені-сакавіку не выходзіў за межы мінус 30% (мінус 28,4% у студзені, мінус 26,9% у студзені-лютым і мінус 26,8% у студзені-сакавіку), то ў студзені-красавіку ён стаў ніжэйшы за гэты паказнік.

Імпарт сыравіны, матэрыялаў і прадуктаў з Расеі склаў за гэты перыяд толькі 67,6% да аналагічнага перыяду 2019 года. “Пацярпелі” практычна ўсе пазіцыі, а асабліва – легкавыя аўтамабілі.

У цэлым таваразварот Беларусі з навакольным светам паводле вынікаў студзеня-красавіка 2020 года асеў на 19,9%, склаўшы блізу 18,4 млрд даляраў.

Сярод ключавых партнёраў гандлёвыя аперацыі з Вялікай Брытаніяй скараціліся на 69,9%, з Нідэрландамі – на 33,6%, з Літвой – на 24,3%, з Нямеччынай – на 22,8%, з Украінай – на 16,8%, з Італіяй – на 16,4%, з Кітаем – на 13,8%, з Польшчай – на 13,7%, з Турцыяй – на 9%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках