29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў узмацніў карантын, а Украіна ўшчыльную наблізілася да крытычнага паказніку

Кіеў узмацніў карантын, а Украіна ўшчыльную наблізілася да крытычнага паказніку

Украінскі ўрад не выключае вяртання да абмежавальных захадаў.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што згодна з пастановай урада Украіны, горад узмацняе супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і абмяжоўвае працу ўстановаў грамадскага харчавання і кінатэатраў да 22-й гадзіны, піша "Украінская праўда".

"У адпаведнасці з пастановай урада, горад прыняў пастанову пра ўзмацненне супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сталіцы.

Сярод іншага, абмежаваны час працы ўстановаў грамадскага харчавання і забаўляльных установаў (у тым ліку, кінатэатраў) – да 22-й гадзіны. Абмежаванае таксама правядзенне масавых мерапрыемстваў культурнага, забаўляльнага, спартовага, рэкламнага характару – да 22-й гадзіны", – заявіў мэр Кіева.

Клічко адзначыў, што абмежаванні – вымушаныя і накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання хваробы.

Адзначым, што ўкраінскі ўрад рыхтуецца да другой хвалі эпідэміі: паказнік захворвання COVID-19 ва Украіне вырас і цяпер складае 58 чалавек на 100 тысячаў насельніцтва.

Раней прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль адзначаў, што паказнік 60 хворых людзей на 100 000 насельніцтва – гэта ліміт, пры якім трэба будзе ўзмацняць карантынныя абмежаванні на ўзроўні краіны і асобных абласцей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках